Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пражыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. гл. пражы́ць.

2. Жыць, мець месца жыхарства дзе-н. (афіц.).

П. на ўскраіне горада.

|| наз. пражыва́нне, -я, н.

пражыві́ць, -жыўлю́, -жы́віш, -жы́віць; зак.

У выразе: душу пражывіць — пракарміцца, праіснаваць.

пражы́так, -тку, м.

У выразе: на пражытак — для таго, каб пражыць.

Гэтага не хопіць на п.

пражы́тачны, -ая, -ае.

Неабходны для таго, каб пражыць, праіснаваць.

П. мінімум.

пра́жыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ыцца; незак.

Падвяргацца пражанню.

Боб пражыцца.

|| зак. спра́жыцца, -ыцца.

пражы́цца, -жыву́ся, -жыве́шся, -жыве́цца; -жывёмся, -жывяце́ся, -жыву́цца; -жы́ўся, -жыла́ся, -ло́ся; зак. (разм.).

Растраціўшы, пражыўшы ўсе свае грошы, застацца без сродкаў.

П. за адпачынак.

|| незак. пражыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

пражыццё, -я́, н.

У выразе: на пражыццё — тое, што і на пражытак (гл. пражытак).

пра́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; незак.

1. што. Апрацоўваць моцным жарам перад спажываннем.

П. арэхі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), каго-што і без дап. Моцна пячы (пра сонца, полымя і пад.).

Цэлы дзень пражыла сонца.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), каго і без дап., перан. Мучыць, выклікаць смагу.

Яго пражыла смага.

|| зак. спра́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны (да 1 знач.).

|| наз. пра́жанне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

пражы́ць, -жыву́, -жыве́ш, -жыве́; -жывём, -жывяце́, -жыву́ць; -жы́ў -жыла́, -ло́; -жыві; -жы́ты; зак.

1. Прабыць жывым, праіснаваць які-н. час.

П. дзевяноста шэсць гадоў.

2. Правесці некаторы час, жывучы дзе-н. ці якім-н. чынам.

П. сем гадоў на Далёкім Усходзе.

3. што. Патраціць на існаванне.

П. усе грошы.

|| незак. пражыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 3 знач.).

пражэ́кт, -а, М -кце, мн. -ы, -аў, м.

1. План на будучае (уст.).

2. Нездзяйсняльны праект (у 3 знач.; іран.).

Строіць пражэкты.