Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сяка́ч¹, секача́, мн. секачы́, секачо́ў, м. (спец.).

Востры нож, інструмент, механізм для раздраблення, сячэння чаго-н.

сяка́ч², секача́, мн. секачы́, секачо́ў, м.

Дарослы самец дзіка, марскога коціка.

сяке́ра, -ы, мн. -ы, -ке́р, ж.

1. Насаджаная на тапарышча металічная прылада для сячэння з лязом з аднаго боку і абухом з другога.

Бацька купіў новую сякеру.

2. Прымітыўная выкапнёвая прылада з крэменю.

|| памянш. сяке́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

сякі́-такі́, сяка́я-така́я, сяко́е-тако́е, займ. неазнач. (разм.).

Нязначны, некаторы.

Трэба навесці сякі-такі парадак.

Ёсць сякія-такія заўвагі.

сяку́чая, -ай, мн. -ыя, -ых, ж.

У матэматыцы: прамая лінія, якая перасякае крывую ў двух ці болей пунктах.

Правесці сякучую.

сяк-та́к, прысл.

1. 3 вялікай цяжкасцю, ледзь-ледзь.

Ён сяк-так пераплыў раку.

2. у знач. вык. Цярпіма.

Ну як жыццё? — Сяк-так.

сялі́ба, -ы, мн. -ы, -лі́б, ж.

Населены пункт у сельскай мясцовасці (паселішча, сяло і пад.).

|| прым. сялі́бны, -ая, -ае.

сялі́цца, сялю́ся, се́лішся, се́ліцца; незак.

1. Уладжвацца на незаселеных месцах; пасяляцца, займаць пад жыллё хату, участак; пра птушак, жывёл і пад.

С. на адведзеным участку.

2. перан. Пра пачуцці, настрой і пад.: узнікаць, напаўняць.

Надзеі на лепшае селяцца ў душы.

|| зак. пасялі́цца, -сялю́ся, -се́лішся, -се́ліцца.

сялі́ць, сялю́, се́ліш, се́ліць; се́лены; незак., каго-што.

Уладжваць на незаселеных месцах; пасяляць.

|| зак. пасялі́ць, -сялю́, -се́ліш, -се́ліць; -се́лены; наз. пасяле́нне, -я, н.

сяло́, -а́, мн. сёлы і (з ліч. 2, 3, 4) сялы́, сёл, н.

1. Вялікая вёска, гаспадарчы і адміністрацыйны цэнтр сельскага раёна для навакольных паселішчаў, а таксама любы населены пункт негарадскога тыпу.

Працаўнікі сёл.

2. зб. Сельская мясцовасць, яе жыхары.

Культурная работа на сяле.

|| прым. се́льскі, -ая, -ае.