Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прае́здзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак.

1. што. Патраціць на паездку (разм.).

П. пяцьдзясят рублёў.

2. Правесці які-н. час у яздзе.

Праездзіў тры тыдні.

прае́зны, -ая, -ае.

Тое, што і праезджы (у 2 знач.).

П. мост.

прае́кт, -а, М -кце, мн. -ы, -аў, м.

1. Распрацаваны план стварэння, пабудовы чаго-н.

П. гідратурбіны.

Дыпломны п. (у тэхнічнай вышэйшай навучальнай установе).

2. Папярэдні тэкст якога-н. дакумента.

П. рэзалюцыі.

3. План, задума.

Строіць п. асушэння балот.

|| прым. прае́ктны, -ая, -ае (да 1 знач.).

праектава́ць¹, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; незак., што.

1. Распрацоўваць праект (у 1 знач.).

П. завод.

П. дарогу.

2. таксама з інф. Мець намер, намячаць.

П. пабудаваць новы млын.

|| зак. спраектава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны (да 1 знач.) і запраектава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны (да 2 знач.).

|| наз. праектава́нне, -я, н. і (да 1 знач.) праекціро́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

|| прым. праекціро́вачны, -ая, -ае (паводле 1 знач.).

праектава́ць², -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; незак., што (спец.).

Чарціць або перадаваць праекцыю.

|| наз. праектава́нне, -я, н.

праекта́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто складае праект (у 1 знач.), аўтар праекта (у 1 знач.).

прае́ктар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Праекцыйны апарат, які прымяняецца для атрымання павялічанага адбітка на экране.

праекціро́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па праекціроўцы.

|| ж. праекціро́ўшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

прае́кцыя, -і, мн. -і, -цый, ж. (спец.).

1. Адлюстраванне прасторавых фігур на плоскасці.

2. Перадача на экран відарысаў.

|| прым. праекты́ўны, -ая, -ае (да 1 знач.) і праекцы́йны, -ая, -ае.

Праектыўная геаметрыя (раздзел геаметрыі). Праекцыйны ліхтар.

прае́нчыць, -чу, -чыш, -чыць; зак.

1. Абазвацца енкам.

Хворы праенчыў.

2. што і без дап. Сказаць з енкам.

Піць! — праенчыў ранены.

3. Правесці які-н. час у енках.

Увесь вечар праенчыў.