Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прадугле́дзець, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., што.

Наперад убачыць, угадаць магчымасць чаго-н.

П. усе выпадкі.

|| незак. прадугле́джваць, -аю, -аеш, -ае.

прадузя́ты, -ая, -ае.

Заснаваны на думцы, якая загадзя беспадстаўна была прынята за правільную.

Прадузята (прысл.) аднесціся да чаго-н. П. погляд.

|| наз. прадузя́тасць, -і, ж.

праду́кт, -у, М -кце, мн. -ы, -аў, м.

1. Прадмет як вынік чалавечай працы (апрацоўкі, перапрацоўкі, даследавання і пад.).

П. абмену.

Манаграфія — п. шматгадовай працы.

Прадукты хімічнай перапрацоўкі дрэва.

2. перан. Вынік, гістарычнае параджэнне чаго-н. (кніжн.).

Мова — п. гістарычнага развіцця грамадства.

прадуктаабме́н, -у, м.

Абмен аднаго віду прадуктаў, вырабаў на другі від як адна з форм эканамічных сувязей у грамадстве.

праду́кты, -аў, са словам «харчавання» і без яго.

Прадметы харчавання, харчовыя прыпасы.

Мясныя п.

Запас прадуктаў.

|| прым. прадукто́вы, -ая, -ае.

прадукты́ўны, -ая, -ае.

У граматыцы: здольны ўтвараць новыя словы або формы слоў.

П. суфікс.

|| наз. прадукты́ўнасць, -і, ж.

прадукцы́йны, -ая, -ае.

1. Плённы.

Прадукцыйная праца.

2. Які мае адносіны да развядзення жывёлы для атрымання прадуктаў жывёлагадоўлі.

Прадукцыйная жывёлагадоўля.

|| наз. прадукцы́йнасць, -і, ж.

праду́кцыя, -і, ж.

Сукупнасць прадуктаў вытворчасці або асобны прадукт вытворчасці.

Дабівацца высокай якасці прадукцыі.

Літаратурная п. (пра творы мастацкай літаратуры, кнігі).

праду́маны, -ая, -ае.

Разумны, абгрунтаваны.

П. адказ.

|| наз. праду́манасць, -і, ж.

праду́маць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. што. Тое, што і абдумаць.

П. план дзеянняў.

2. Правесці які-н. час думаючы.

|| незак. праду́мваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).