Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сурвэ́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Невялікі кавалак тканіны або паперы, якім карыстаюцца ў гігіенічных мэтах.

2. Невялікі абрус.

|| прым. сурвэ́тачны, -ая, -ае.

сургу́ч, -у́, м.

Каляровая цвёрдая сумесь смалістых рэчываў і воску, у расплаўленым выглядзе ўжываецца для заклейвання, накладання пячатак і інш.

|| прым. сургу́чны, -ая, -ае.

сурдака́мера, -ы, мн. -ы, -мер, ж. (спец.).

Памяшканне з гуканепранікальнымі сценамі, якое служыць для правядзення фізіялагічных і псіхалагічных даследаванняў, а таксама для спецыяльных трэніровак ва ўмовах адсутнасці гукавых раздражняльнікаў.

|| прым. сурдака́мерны, -ая, -ае.

сурдапедаго́гіка, -і, ДМ -гіцы, ж.

Раздзел дэфекталогіі, які займаецца навучаннем і развіццём дзяцей з дэфектамі слыху.

|| прым. сурдапедагагі́чны, -ая, -ае.

сурдзі́на, -ы, мн. -ы, -дзі́н, ж.

Прыстасаванне ў музычных інструментах, пры дапамозе якога прыглушаецца гук у час ігры.

сурдзі́нка, -і, ДМ -нцы, ж.

Тое, што і сурдзіна.

Пад сурдзінку (разм.) —

а) ціха, прыглушана;

б) тайком, цішком, непрыкметна.

сур’ё́з, -у, м. (разм.).

Сур’ёзнасць.

На поўным сур’ёзе — сур’ёзна, без жартаў.

сур’ё́знець, -ею, -ееш, -ее; незак. (разм.).

Станавіцца сур’ёзным (у 1 і 2 знач.), больш сур’ёзным.

|| зак. пасур’ёзнець, -ею, -ееш, -ее.

сур’ё́зны, -ая, -ае.

1. Удумлівы і строгі, не легкадумны.

С. чалавек.

Сур’ёзныя адносіны да працы.

2. Глыбакадумны, засяроджаны на важных справах.

С. падыход.

3. Істотны і важны па змесце, не жартоўны.

Сур’ёзная п’еса.

Сур’ёзная размова.

4. Які патрабуе да сябе ўвагі з-за сваёй складанасці, які тоіць у сабе небяспечныя вынікі.

Сур’ёзная праблема.

Сур’ёзнае захворванне.

5. Заняты якімі-н. думкамі (пра выраз твару).

С. выгляд.

6. сур’ёзна, пабочн. сл. На самай справе, сапраўды.

Не, сур’ёзна, калі прыедзеце да нас?

|| наз. сур’ёзнасць, -і, ж.

сурко́вы гл. сурок.