Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

супо́ніць гл. засупоніць.

супо́ня, -і, мн. -і, -няў, ж.

Раменьчык для сцягвання клешчаў хамута.

суправаджа́льны, -ая, -ае.

1. Які служыць для суправаджэння чаго-н. (звестак, справаздач і пад.), калі дасылаецца адначасова з кім-, чым-н.

С. ліст.

2. Які суправаджае што-н.

Суправаджальныя акалічнасці.

С. акампанемент.

суправаджа́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; незак., чым.

1. Адбывацца адначасова з чым-н.

Навальніца суправаджалася градам.

2. Мець сваім вынікам што-н.

Хвароба суправаджалася ўскладненнем.

3. Быць забяспечаным чым-н., дапаўняцца чым-н.

С. каментарыямі.

суправаджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. каго-што. Ісці, ехаць разам з кім-н. у якасці спадарожніка, правадніка, перакладчыка, аховы і пад.

С. турыстаў на экскурсіі.

С. дэлегацыю.

2. што. Адбывацца, рабіць адначасова з чым-н., спадарожнічаць чаму-н.

С. гаворку жэстамі.

3. што чым. Служыць дапаўненнем да чаго-н.

С. даклад дэманстрацыяй фільма.

|| зак. суправадзі́ць, -ваджу́, -во́дзіш, -во́дзіць.

|| наз. суправаджэ́нне, -я, н.

супрама́т, -у, Ма́це, м. (разм.).

Скарачэнне: супраціўленне матэрыялаў (назва навукі).

Вучэбны курс супрамату.

|| прым. супрама́цкі, -ая, -ае і супрама́таўскі, -ая, -ае.

супраціўля́льнасць, -і, ж.

Здольнасць супраціўляцца, ступень супраціўлення.

С. арганізма хваробам.

супраціўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; незак., каму-чаму.

Супрацьдзейнічаць уздзеянню каго-, чаго-н., насіллю, нападзенню і інш.

С. ворагу.

С. хваробе.

|| наз. супраціўле́нне, -я, н.

супрацо́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Чалавек, які працуе разам з кім-н.

Супрацоўнікі аддзела.

2. Назва работнікаў некаторых спецыяльнасцей, а таксама ўвогуле служачых.

С. музея.

С. часопіса.

Літаратурны с.

Навуковы супрацоўнік — пасада супрацоўніка навукова-даследчай установы; асоба, якая займае гэтую пасаду.

|| ж. супрацо́ўніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. супрацо́ўніцкі, -ая, -ае.

супрацо́ўнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. Працаваць сумесна з кім-н., удзельнічаць у агульнай справе.

2. Быць супрацоўнікам (у 2 знач.).

С. у газеце.

|| наз. супрацо́ўніцтва, -а, н.