Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

суперме́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Герой, надзелены нязвыклымі якасцямі, якія робяць яго непераможным, чароўна-абаяльным.

2. (іран.). Чалавек, які лічыць сябе вышэйшым, важнейшым за іншых.

|| прым. суперме́нскі, -ая, -ае (разм.).

суперфасфа́т, -у, Ма́це, м.

Хімічнае ўгнаенне, у саставе якога знаходзіцца фосфар.

|| прым. суперфасфа́тны, -ая, -ае.

су́песак, -ску, м.

Асадкавая пясчана-гліністая горная парода, а таксама рыхлая глеба, якая змяшчае ў сабе пясок (пераважна) і гліну.

|| прым. су́пескавы, -ая, -ае і супясча́ны, -ая, -ае.

супіна́тар, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Тоўстая вусцілка з патаўшчэннем пад сярэдняй часткай ступні.

|| прым. супіна́тарны, -ая, -ае.

супло́ддзе, -я, мн. -і, -яў, н. (спец.).

Некалькі пладоў якія развіліся з асобных кветак суквецця і зрасліся, уяўляючы нібы адзін плод.

С. ананаса.

су́пніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Сталовая пасудзіна, з якой суп разліваецца па талерках.

супо́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

1. Аб’яднанне людзей, якія маюць агульныя мэты і задачы.

С. «Загляне сонца і ў наша аконца» выдавала кніжкі і навукова-папулярныя брашуры.

2. разм. Наогул якая-н. група, аб’яднанне, арганізацыя.

супо́льнасць, -і, ж.

Адзінства, непарыўнасць.

С. славянскіх народаў.

супо́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Таварыш па сумеснай дзейнасці, паплечнік, аднадумец; кампаньён.

2. Саўдзельнік, хаўруснік у якіх-н. злачынных справах.

|| ж. супо́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. супо́льніцкі, -ая, -ае.

супо́льны, -ая, -ае.

1. Сумесны, агульны, які ў аднолькавай меры належыць усім.

Супольная паша.

2. Які ажыццяўляецца сумесна з кім-н.

Супольнае падарожжа.

Супольна (прысл.) працаваць.

3. Аднолькавы з кім-н., уласцівы каму-н. адначасова з іншымі.

Супольныя імкненні.

Супольныя інтарэсы.