супер...

Першая састаўная частка складаных слоў якая ўтварае:

1) назоўнікі са знач. павышанасці якасці або ўзмацнення дзеяння, напр.: супертанкер, суперцэмент, суперэкспрэс;

2) назоўнікі са знач.: які знаходзіцца на паверхні чаго-н., напр.: супервокладка, суперінфекцыя;

3) прыметнікі са знач. высокай ступені прыкметы, напр.: суперсучасны, супермодны, суперэластычны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)