Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

цемраша́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

Носьбіт рэакцыйнай, варожай прагрэсу і культуры ідэалогіі; рэакцыянер.

|| прым. цемраша́льскі, -ая, -ае.

цемраша́льства, -а, н.

Погляды і паводзіны цемрашалаў, варожасць да прагрэсу і культуры.

це́мя, це́мя і це́мені, н.

Верхняя частка галавы, а таксама верх чэрапа паміж лобнымі, патылічнымі і скроневымі касцямі.

|| памянш.-ласк. це́мечка, -а, н.

|| прым. цемянны́, -а́я, -о́е.

цене... (а таксама ценя...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да ценю (у 1 знач.), напр.: ценелюбівы, ценевынослівы.

ценелюбі́вы, -ая, -ае.

Які любіць расці ў цяні.

Ценелюбівыя расліны.

|| наз. ценелюбі́васць, -і, ж.

цень, -ю, мн. -і, -яў, м.

1. Месца, заслоненае чым-н. ад сонца.

Пад дрэвамі быў ц.

2. Невыразныя абрысы фігуры, сілуэт.

У акне прамільгнуў нечы ц.

3. перан., чаго. Адлюстраванне ўнутранага стану чалавека (смутку, трывогі, болю і пад.).

Па твары прамільгнуў ц. страху.

4. перан., чаго. Здань, дух.

Цені мінулага.

Цені продкаў.

5. перан., чаго. Нязначная, вельмі малая колькасць, доля.

І ценю праўды тут няма.

6. Пра каго-н. вельмі аслабленага, худога.

Не чалавек, а ц.

Кідаць цень на каго-што (разм.) — выклікаць падазрэнне да каго-н.

Як цень (разм.) — неадчэпна (хадзіць за кім-н.).

|| прым. ценявы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

ценя... (гл. цене...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «цене...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: ценялюб (ценелюбівая расліна), ценялюбны.

ценяві́к, ценевіка́, мн. ценевікі́, ценевіко́ў, м. (разм.).

Дзялок ценявой эканомікі.

ценявы́, -а́я, -о́е.

1. гл. цень.

2. Які знаходзіцца ў цяні, слаба асветлены.

Ц. бок вуліцы.

3. перан. Адмоўны, непажаданы.

Ц. бок справы.

Ценявая эканоміка — эканамічная нелегальная дзейнасць, якая скрываецца ад грамадства і дзяржавы, не падпарадкоўваецца дзяржаўнаму кантролю і ўліку.

Ценявы кабінет — група ўплывовых палітыкаў, якія маюць сваю праграму дзейнасці і прэтэндуюць у выпадку перамогі на стварэнне новага ўрада.

цепла...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. цеплавы, напр.: цепластанцыя, цеплатраса, цеплаўстойлівасць, цеплаізаляцыя.