Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пяцісо́ценны, -ая, -ае (разм.).

Вартасцю ў пяць сотняў.

пяцісце́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Вялікая хата, падзеленая на дзве часткі капітальнай сцяной.

пяціто́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).

Аўтамашына грузападымальнасцю ў 5 тон.

пяціты́сячны, -ая, -ае.

1.

Ліч. парадк. да пяць тысяч.

2. Коштам у 5 тысяч рублёў.

3. Які складаецца з пяці тысяч адзінак.

П. атрад.

пя́цца, пну́ся, пне́шся, пне́цца; пнёмся, пняце́ся, пну́цца; пя́ўся, пя́лася; пні́ся; незак.

1. Напружваць усе сілы, напружвацца.

П., цягнучы калёсы.

2. перан. Намагацца зрабіць што-н.

П., каб хутчэй выканаць заданне.

|| наз. пя́нне, -я, н.

пяць¹, пяці́, Т пяццю́, ліч. кольк.

1. Лік, лічба і колькасць 5.

2. Тое, што і пяцёрка (у 2 знач.).

Напісаў сачыненне на п.

Ні ў пяць ні ў дзесяць (разм.) — ні туды ні сюды, не так, як трэба.

Зрабіў ні ў пяць ні ў дзесяць.

|| парадк. пя́ты, -ая, -ае (да 1 знач.).

Пятае цераз дзясятае і з пятага на дзясятае (разм.) — пераходзячы непаслядоўна ад аднаго да другога.

Расказаць пятае цераз дзясятае.

пя́ць², пну, пнеш, пне; пнём, пняце́, пнуць; пні́; незак. (разм.).

Напружваць, напінаць.

Пінжак пне ў плячах.

пяцьдзяся́т, пяцідзесяці, Т пяццю́дзесяццю, ліч. кольк. Лік і колькасць 50.

Яму ўжо за п. (больш за пяцьдзясят гадоў).

|| парадк. пяцідзяся́ты, -ая, -ае.

пяцьсо́т, пяцісо́т, пяціста́м, пяццюста́мі, аб пяціста́х, ліч. кольк. Лік і колькасць 500.

|| парадк. пяцісо́ты, -ая, -ае.

пяцярня́, -і́; мн. -і́, -рэ́нь, ж. (разм.).

Пяць пальцаў рукі разам з далонню.

Запусціць у ягады ўсю пяцярню.