Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пы́рхаць², -аю, -аеш, -ае; незак.

1. 3 шумам выпускаць паветра з ноздраў.

Пырхаюць коні.

2. перан. Смяяцца, утвараючы гукі носам, губамі (разм.).

3. перан. Злавацца, выказваць незадавальненне чым-н. (разм.).

Чаго пырхаеш, чым незадаволены?

|| аднакр. пы́рхнуць, -ну, -неш, -не; -ні́.

|| наз. пы́рханне, -я, н.

пы́са, -ы, мн. -ы, пыс, ж.

1. Пярэдняя частка галавы (з губамі і ноздрамі) жывёліны.

2. Тое, што і твар (у 1 знач.; разм., груб.).

Выставіў пысу.

пыта́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Знак прыпынку (?), які ставіцца ў канцы пытальнага сказа.

пыта́льны, -ая, -ае.

Які змяшчае ў сабе пытанне (у 1 знач.), выяўляе яго.

П. сказ.

П. позірк.

пыта́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Зварот, які патрабуе адказу.

Адказаць на п.

Прамое п.

2. Тое ці іншае становішча, акалічнасць як прадмет вывучэння і меркавання, задача, якая патрабуе вырашэння, праблема.

Аграрнае п.

Нацыянальнае п.

3. чаго. Справа, акалічнасць, якая датычыцца чаго-н., залежыць ад чаго-н.

П. жыцця і смерці (надзвычай важная справа).

Адкрытае пытанне — нявырашанае пытанне.

Рытарычнае пытанне — стылістычны прыём у мове: сцверджанне ў форме пытання.

пыта́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак., каго-што, чаго, пра каго-што, аб кім-чым і з дадан. сказам.

Тое, што і пытаць.

П. дарогі. П. пра здароўе.

пыта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. каго (што), з дадан. і без дап. Звяртацца да каго-н. з пытаннем, каб даведацца пра што-н., высветліць што-н.

У людзей пытай, ды свой розум май (прыказка). Хто пытае, той не блудзіць (прыказка). П. вучня (з мэтай высветліць веды).

2. што і чаго. Прасіць дазволу на што-н., звяртацца з якой-н. просьбай.

П. дазволу. П. парады.

3. што. Патрабаваць прад’явіць (дакумент).

П. пасведчанне.

пытлява́нка, -і, ДМ -нцы, ж. (разм.).

Пытляваная мука.

пытлява́ны, -ая, -ае.

1. Пра муку: дробна размолаты і прасеяны.

2. Выпечаны з такой мукі.

П. хлеб.

пытлява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; незак., што.

Дробна размолваць і прасейваць папярэдне ачышчанае зерне.

|| наз. пытлява́нне, -я, н. і пытлёўка, -і, ДМ -ўцы, ж.