пыта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. каго (што), з дадан. і без дап. Звяртацца да каго-н. з пытаннем, каб даведацца пра што-н., высветліць што-н.

У людзей пытай, ды свой розум май (прыказка). Хто пытае, той не блудзіць (прыказка). П. вучня (з мэтай высветліць веды).

2. што і чаго. Прасіць дазволу на што-н., звяртацца з якой-н. просьбай.

П. дазволу. П. парады.

3. што. Патрабаваць прад’явіць (дакумент).

П. пасведчанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)