Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прэм’е́р-міні́стр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Кіраўнік урада большасці краін свету, у тым ліку ў Рэспубліцы Беларусь.

прэмірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак. і незак., каго (што).

Узнагародзіць (узнагароджваць) прэміяй.

П. лепшых працаўнікоў.

|| наз. прэмірава́нне, -я, н.

прэ́мія, -і, мн. -і, -мій, ж.

Грашовае або інш. матэрыяльнае заахвочванне як узнагарода за што-н.

Атрымаць прэмію на конкурсе.

Нобелеўская прэмія — міжнародная прэмія за адкрыцці ў навуцы, за поспехі ў літаратуры і пад.

Страхавая прэмія (спец.) — узнос страхавальніка страхавой установе.

|| прым. прэмія́льны, -ая, -ае.

П. фонд.

Выдаць прэміяльныя (наз.).

прэнт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Металічны прут.

Падрыхтаваць некалькі жалезных прэнтаў.

|| памянш. прэ́нцік, -а, мн. -і, -аў м.

прэпарава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак. і незак., каго-што (спец.).

Вырабіць (вырабляць) прэпарат (у 1 знач.) з каго-, чаго-н.

П. птушку.

|| наз. прэпарава́нне, -я, н.

прэпара́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў м. (спец.).

1. Частка жывёльнага або расліннага арганізма, прыгатаваная для лабараторнага даследавання або дэманстрацыі.

2. Хімічны або фармацэўтычны прадукт.

Хімічны п.

Медыцынскі п.

|| прым. прэпара́тны, -ая, -ае.

прэпара́тар, -а, мн. -ы, -аў м. (спец.).

Спецыяліст, які вырабляе прэпараты (у 1 знач.).

|| прым. прэпара́тарскі, -ая, -ае.

прэрагаты́ва, -ы, мн. -ы, -ты́ў, ж. (кніжн.).

Выключнае права, прывілея дзяржаўнага органа, службовай асобы.

Прэрагатывы ўлады.

прэ́рыі, -рый, адз. прэ́рыя, -і, ж.

Вялікі стэп на чарназёмных землях у Паўночнай Амерыцы.

прэс, -а, мн. -ы, -аў м.

Механізм для моцнага сціскання чаго-н., разгладжвання, апрацоўкі чаго-н. ціскам.

Гідраўлічны п.

Палажыць што-н. пад п. (пад што-н. цяжкае).

|| прым. прэ́савы, -ая, -ае (спец.).