Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

про́мах, -у, мн. -і, -аў, м.

1. Удар, выстрал міма цэлі.

Біць без промаху.

2. перан. Памылка, хіба.

Зрабіць п.

Не промах хто (разм.) — пра чалавека кемлівага, лоўкага.

Гэты хлопец не п.

про́мысел, -слу, мн. -слы, -слаў, м.

1. каго-чаго. Здабыванне чаго-н., паляванне.

П. жэмчугу.

П. собаля.

2. Занятак паляваннем, здабычай звяроў, птушак і пад.

Паляўнічы п.

Рыбалоўны п.

3. Дробная рамесная вытворчасць, звычайна як падсобны занятак пры асноўным, сельскагаспадарчым.

Ганчарны п.

Кавальскі п.

4. мн. Прамысловае прадпрыемства здабыўнога тыпу.

Нафтавыя промыслы.

Саляныя промыслы.

|| прым. прамысло́вы, -ая, -ае і про́мыславы, -ая, -ае.

Прамысловая (промыславая) рыба (якая з’яўляецца прадметам промыслу). Прамысловая (промыславая) кааперацыя.

про́паведзь, -і, Т -дзю, мн. -і, -яў, ж.

1. Прамова рэлігійна-павучальнага зместу.

Сказаць п.

2. перан., чаго. Распаўсюджванне якіх-н. ідэй, поглядаў (кніжн.).

П. новых ідэй.

про́падам (разм.).

У выразе: прападзі ты пропадам! — вокліч у знач.: згінь, знікні (звычайна пры выказванні прыкрасці, раздражнення).

Прападзі ён п. са сваімі грашыма!

про́пісь, -і, мн. -і, -ей, ж.

Узоры правільнага і прыгожага пісьма.

Вучыцца пісаць па пропісях.

про́пуск, -а і -у, мн. -і, -аў, м.

1. гл. прапусціць.

2. -а. Дакумент на права ўваходу, уезду куды-н.

Паказаць п.

Уваход па пропусках.

3. -а. Тое, што і пароль (спец.).

4. -у. Няяўка на сходы, заняткі і пад.

Наведваць лекцыі без пропускаў.

5. -у. Не запоўненае, не занятае чым-н. месца (напр., у тэксце чаго-н.).

У канспекце многа пропускаў.

|| прым. прапускны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

про́разь, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Скразная прарэзаная адтуліна; жалабок.

П. прыцэла.

2. Від скразной разьбы (спец.).

Мастацкая п.

про́рва, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. Стромкі і глыбокі абрыў; бездань.

Сарвацца ў прорву.

На краі прорвы (таксама перан.: на краі гібелі).

2. перан. Прынцыповае разыходжанне ў чым-н.

Пасля гэтай спрэчкі паміж імі лягла п.

3. Вельмі вялікая колькасць каго-, чаго-н. (разм.).

Паспрабуй накарміць такую прорву.

П. грошай.

4. Пра каго-, што-н., што паглынае, пажырае многа чаго-н. (разм., неадабр.).

Якая п.: не ўкарміць яго!

про́са, -а, н.

Збожжавы злак з мяцёлкавым суквеццем, з ачышчанага зерня якога атрымліваюць крупы.

|| прым. прасяны́, -а́я, -о́е.

Прасяная каша.

про́свірка гл. прасвірка.