Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ніза́ць, ніжу́, ні́жаш, ні́жа; ніжы́; ні́заны; незак., што.

1. Набіраць, насаджваць падрад на нітку, дрот і пад.

Н. пацеркі.

Н. грыбы.

2. перан. Пранізваць, працінаць наскрозь.

|| зак. наніза́ць, -ніжу́, -ні́жаш, -ні́жа; -ніжы́; -ні́заны.

|| наз. ніза́нне, -я, н.

нізашто́, прысл.

1. Ні ў якім разе, ні пры якіх абставінах.

Н. не згаджуся.

2. Дарма, без прычыны.

Узвяла паклёп н.

нізі́на, -ы, мн. -ы, -зі́н, ж.

1. Нізкае месца.

Па нізіне сцелецца туман.

2. Раўніна, якая знаходзіцца не вышэй 200 м над узроўнем мора.

Палеская н.

|| прым. нізі́нны, -ая, -ае.

ні́зка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак, ж.

1. Нанізаныя на нітку, дрот і пад. якія-н. аднародныя прадметы (грыбы, пацеркі і пад.).

Насушыць нізку грыбоў.

2. Цыкл мастацкіх твораў аднаго жанру.

Н. вершаў.

нізка...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. нізкі (у 1—4 знач.), напр.: нізкааплатны, нізкабортны, нізкагатунковы, нізкадушны, нізкастволы, нізкатэмпературны, нізкаўдойны, нізкаякасны.

нізкагатунко́вы, -ая, -ае.

Нізкага гатунку, невысокай якасці.

Н. тавар.

|| наз. нізкагатунко́васць, -і, ж.

нізкапакло́ннік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто нізкапаклоннічае; ліслівы, угодлівы чалавек.

|| прым. нізкапакло́нніцкі, -ая, -ае.

Н. тон.

нізкапакло́ннічаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Займацца нізкапаклонствам.

нізкапакло́нства, -а, н.

Рабскае, ліслівае пакланенне каму-, чаму-н.

нізкапро́бны, -ая, -ае.

1. Які мае нізкую пробу ў сувязі з вялікай прымессю медзі і волава ў золаце і серабры.

2. перан. Невысокай якасці; дрэнны (разм.).

Н. тавар.

|| наз. нізкапро́бнасць, -і, ж.