ніза́ць, ніжу́, ні́жаш, ні́жа; ніжы́; ні́заны; незак., што.

1. Набіраць, насаджваць падрад на нітку, дрот і пад.

Н. пацеркі.

Н. грыбы.

2. перан. Пранізваць, працінаць наскрозь.

|| зак. наніза́ць, -ніжу́, -ні́жаш, -ні́жа; -ніжы́; -ні́заны.

|| наз. ніза́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)