Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

земляко́п, -а, мн. -ы, -аў, м.

Рабочы па земляных работах.

|| прым. земляко́пскі, -ая, -ае.

земляко́пны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да земляных работ.

Землякопныя машыны.

земляме́р, -а, мн. -ы, -аў, м. (уст.).

Тое, што і каморнік.

|| прым. земляме́рскі, -ая, -ае.

земляме́рны, -ая, -ае.

Які адносіцца да вымярэння і адвядзення зямельных участкаў; каморніцкі.

Землямерныя работы.

земляны́ гл. зямля.

земляро́б, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто займаецца земляробствам; хлебароб.

|| прым. земляро́бскі, -ая, -ае.

Земляробская праца.

земляро́бства, -а, н.

1. Апрацоўка зямлі для вырошчвання сельскагаспадарчых раслін.

Высокая культура земляробства.

2. Раздзел аграноміі, які вывучае спосабы карыстання зямлёй і павышэння ўрадлівасці глебы.

|| прым. земляро́бчы, -ая, -ае.

земляры́йка, -і, ДМы́йцы, мн. -і, -ры́ек, ж.

Насякомаедная млекакормячая жывёліна, роднасная крату.

|| прым. земляры́йкавы, -ая, -ае.

земляры́йны, -ая, -ае.

Які служыць для земляных работ.

Землярыйныя машыны.

землясо́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

Помпа ў землясосным снарадзе для вымання і транспарціроўкі грунту.

|| прым. землясо́сны, -ая, -ае.