Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дэкласава́цца, -су́юся, -су́ешся, -су́ецца; -су́йся; зак. і незак.

Стаць (станавіцца) дэкласаваным.

дэко́р, -у, м.

Сукупнасць, сістэма ўпрыгожанняў збудавання або вырабу.

Д. фасада.

Д. вазы.

дэко́рум, -у, м. (кніжн.).

Знешняя, паказная прыстойнасць; тое, што адпавядае такой прыстойнасці.

Захаваць д.

дэкрэ́т, -а, Мэ́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Пастанова ўрада, якая мае сілу закона.

Д. аб міры.

Д. аб зямлі.

2. Дэкрэтны водпуск, водпуск па цяжарнасці і родах (разм.).

Пайсці ў д.

Знаходзіцца ў дэкрэце.

|| прым. дэкрэ́тны, -ая, -ае.

дэкрэтава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., што.

Устанавіць (устанаўліваць) дэкрэтам, пастановай вышэйшых інстанцый.