Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прадзе́рціся, -дзяру́ся, -дзярэ́шся, -дзярэ́цца; -дзяро́мся, -дзераце́ся, -дзяру́цца; -дзёрся, -дзе́рлася; -дзяры́ся; зак.

Тое, што і прадрацца.

|| незак. прадзіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

пра́дзіва, -а, н.

1. гл. прасці.

2. Тое, што спрадзена ці тое, што прыгатавана для прадзення.

прадзі́льны, -ая, -ае.

Прызначаны для прадзення.

П. станок.

прадзі́льня, -і, мн. -і, -яў, ж. (уст.).

Прадзільная фабрыка або майстэрня.

прадзі́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Рабочы, заняты вырабам пражы.

|| ж. прадзі́льшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

прадзіма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. гл. прадзьмуць.

2. каго-што. Аб патоку паветра: дзьмуць наскрозь, абдзімаць з усіх бакоў.

Вецер прадзімае.

прадзіра́віцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -іцца; зак. (разм.).

Зрабіцца дзіравым; знасіцца да дзірак.

Кашуля прадзіравілася.

|| незак. прадзіра́ўлівацца, -аецца.

прадзіра́віць, -ра́ўлю, -ра́віш, -ра́віць; -ра́ўлены; зак., што (разм.).

Зрабіць дзірку ў чым-н.; разарваць.

П. лодку.

П. штаны.

|| незак. прадзіра́ўліваць, -аю, -аеш, -ае.

прадзіра́цца гл. прадрацца, прадзерціся.

прадзіра́ць гл. прадраць, прадзерці.