Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

стараве́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Чалавек, які прытрымліваецца старой веры, не прызнае царкоўнага расколу 17 ст. ў Расіі і варожа адносіцца да афіцыйнай праваслаўнай царквы.

2. перан. Той, хто прытрымліваецца старых поглядаў, старых звычак (уст., жарт.).

|| ж. стараве́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. стараве́рскі, -ая, -ае.

стараве́рства, -а, н.

Шэраг рэлігійных сектаў, якія не прынялі царкоўных рэформ 17 ст. і сталі апазіцыйнымі ў адносінах да афіцыйнай праваслаўнай царквы.

|| прым. стараве́рскі, -ая, -ае.

старада́ўні, -яя, -яе.

1. Даўно мінулы.

Старадаўнія часы.

2. Які існуе або захаваўся са старых часоў.

С. замак.

|| наз. старада́ўнасць, -і, ж. (да 1 знач.).

старажы́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто жыве шмат гадоў на адным месцы.

Мінскі с.

|| ж. старажы́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак.

|| прым. старажы́льскі, -ая, -ае.

старажытна...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнні адпавядае слову «старажытны», напр.: старажытнагрэчаскі, старажытнаегіпецкі, старажытнаяўрэйскі.

старажы́тнасць, -і, ж.

1. гл. старажытны.

2. звычайна мн. Помнікі мінулага.

У горадзе многа старажытнасцей.

старажы́тны, -ая, -ае.

1. Які ўзнік або існаваў даўно; вельмі даўні.

С. звычай.

Старажытныя грэкі.

Старажытныя паданні.

2. Вельмі стары.

С. бор.

|| наз. старажы́тнасць, -і, ж.

старажы́ха, -і, ДМы́се, мн. -і, -жы́х, ж. (разм.).

1. Жонка стоража.

2. Жанчына, якая працуе вартаўніком.

старазаве́тны, -ая, -ае.

1. Які прытрымліваецца старога, устарэлых поглядаў, звычак.

С. чалавек.

2. Які захоўваецца з даўніх часоў, які адпавядае старым густам, правілам і г.д.

Старазаветныя звычаі.

|| наз. старазаве́тнасць, -і, ж.

старамо́дны, -ая, -ае.

1. Зроблены па старой модзе; які выйшаў з моды.

С. капялюш.

2. Які прытрымліваецца ўстарэлых поглядаў, які не адпавядае сучаснасці.

Старамодныя манеры.

|| наз. старамо́днасць, -і, ж.