Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прадаўжа́льнік, -а, мн. -і, -аў м. (высок.).

Той, хто прадаўжае і развівае справу, ідэі свайго папярэдніка.

|| ж. прадаўжа́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

прадаўжа́цца гл. прадоўжыцца.

прадаўжа́ць гл. прадоўжыць.

прадаўшчы́ца гл. прадавец.

прада́цца, -да́мся, -дасіся, -да́сца; -дадзімся, -дасце́ся, -даду́цца; -да́ўся, -дала́ся, -ло́ся; -да́йся; зак.

Здрадзіць, перайсці на які-н. бок з-за карысці, уласнай выгады.

П. ворагу.

|| незак. прадава́цца, -даю́ся, -дае́шся, -дае́цца; -даёмся, -даяце́ся, -даю́цца.

прада́ць, -да́м, -дасі́, -да́сць; -дадзім, -дасце́, -даду́ць; -да́ў, -дала́, -ло́; -да́й; -да́дзены; зак., каго-што.

1. Аддаць каму-н. за плату (пра гандлёвую здзелку).

П. хату.

2. перан. Выдаць каго-н., здрадзіць каму-, чаму-н.

П. сябра.

|| незак. прадава́ць, -даю́, -дае́ш, -дае́; -даём, -даяце́, -даю́ць.

|| наз. про́даж, -у, м. (да 1 знач.).

прадба́члівы, -ая, -ае.

Здольны прадбачыць магчымыя вынікі, падзеі ў будучым.

П. чалавек.

Прадбачліва (прысл.) паступіць.

|| наз. прадба́члівасць, -і, ж.

прадба́чыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ыцца; незак.

Чакацца, меркавацца.

Змены прадбачацца.

прадба́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; незак., што.

Загадзя ўлічваць, угадваць магчымасць паяўлення, недахопу чаго-н.

П. ход падзей.

П. віруснае захворванне.

|| наз. прадба́чанне, -я, н.

Навуковае п.

прадвадзі́цель, -я, мн. -і, -яў, м.

Кіраўнік, важак.

П. племя.

Прадвадзіцель дваранства — у царскай Расіі: выбарны прадстаўнік дваранскага саслоўя губерні ці павета.

|| прым. прадвадзі́цельскі, -ая, -ае.