Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прызы́ў, -ы́ву, м.

1. гл. прызваць.

2. зб. Асобы пэўнага ўзросту, адначасова прызваныя на вайсковую службу.

Сёлетні п.

прызыўні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Чалавек, які прызываецца на вайсковую службу.

прызыўны́, -а́я, -о́е.

Які мае адносіны да прызыву на вайсковую службу.

П. ўзрост.

П. пункт.

прызямлі́цца, -лю́ся, -лі́шся, -лі́цца; -лі́мся, -ліце́ся, -ля́цца; зак.

Апусціцца на зямлю (пра лятальны апарат, парашутыста).

Верталёт прызямліўся.

|| незак. прызямля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. прызямле́нне, -я, н.

прызямлі́ць, -лю́, -лі́ш, -лі́ць; -лі́м, -ліце́, -ля́ць; -зе́млены; зак., што.

Апусціць на зямлю (лятальны апарат).

П. самалёт.

|| незак. прызямля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. прызямле́нне, -я, н.

пры́іск, -а, мн. -і, -аў, м.

Месца распрацоўкі каштоўнага выкапня.

Залатыя прыіскі.

|| прым. пры́іскавы, -ая, -ае.

прыйсці́, прыйду́, пры́йдзеш, пры́йдзе; прыйшо́ў, -шла́, -ло́; прыйдзі́; зак.

1. Ідучы, дасягнуць чаго-н., з’явіцца куды-н.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Наступіць, настаць, узнікнуць.

Прыйшоў час ісці ў школу.

Прыйшло каханне.

3. у што. Дайсці да якога-н. стану (абазначанага назоўнікам).

П. ў заняпад.

П. ў норму.

П. ў захапленне.

П. ў сябе (заспакоіцца, апрытомнець).

4. да чаго. Дасягнуць чаго-н. шляхам якіх-н. дзеянняў, намаганняў.

П. да ладу.

П. да вываду.

|| незак. прыхо́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць.

|| наз. прыхо́д, -у, М -дзе, м. (да 1 і 2 знач.).

прыйсці́ся, прыйду́ся, пры́йдзешся, пры́йдзецца; прыйшо́ўся, -шла́ся, -ло́ся; прыйдзі́ся; зак.

1. Аказацца адпаведным, падыходзячым.

Туфлі прыйшліся па густу.

Зрабіць што-н. як прыйдзецца (сяк-так; разм.). Есці што прыйдзецца (што трапіцца, што знойдзецца; разм.).

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Супасці з чым-н.; трапіць куды-н., у што-н.

Свята прыйшлося на нядзелю.

3. безас. Выпасці на долю.

Мне не прыйшлося многа вучыцца.

На кожнага прыйшлося па дваццаць рублёў.

4. безас., з інф. Аказацца вымушаным (што-н. рабіць).

Мне прыйдзецца тэрмінова паехаць.

|| незак. прыхо́дзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца.

прыкава́ць, -кую́, -куе́ш, -куе́; -куём, -куяце́, -кую́ць; -ку́й; -кава́ны; зак., каго-што.

1. Коўкай прымацаваць да чаго-н.

П. сейф да сцяны.

2. перан. Прымусіць нерухома заставацца ў якім-н. стане, на якім-н. месцы.

Страх прыкаваў яго да месца.

Прыкаваць чыю ўвагу, позіркі да каго-чаго (кніжн.) — прыцягнуць чыю-н. пільную ўвагу, позіркі.

|| незак. прыко́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

пры́казка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак, ж.

1. Кароткае народнае выслоўе павучальнага зместу; народны афарызм.

Стаць прыказкай (пра каго-, што-н., што стала агульнавядомым з якога-н. боку).

2. Прыгаворка, зачын казкі.

Гэта п., а казка наперадзе.

|| прым. пры́казкавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

П. выраз.