Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прагрэ́цца, -рэ́юся, -рэ́ешся, -рэ́ецца; зак.

Нагрэцца поўнасцю, як належыць.

Хата прагрэлася.

|| незак. праграва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. праграва́нне, -я, н. і прагрэ́ў, -рэ́ву, м. Прагрэў грунту.

прагрэ́ць, -рэ́ю, -рэ́еш, -рэ́е; -рэ́ты; зак., што.

Нагрэць поўнасцю, як належыць.

П. матор. П. памяшканне.

|| незак. праграва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

прагудзе́ць гл. гудзець.

прагу́л, -у, мн. -ы, -аў, м.

Няяўка на работу, на заняткі без уважлівых прычын.

Вымушаны п. (не па сваёй віне).

|| прым. прагу́льны, -ая, -ае (разм.).

прагу́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Гулянне пехатой на свежым паветры або паездка на невялікую адлегласць для адпачынку.

П. за горад.

Вячэрняя п.

|| прым. прагу́лачны, -ая, -ае.

Прагулачная лодка (для прагулак па вадзе).

прагу́льваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. гл. прагуляць.

2. каго (што). Вадзіць, гуляючы (разм.).

П. сабаку.

прагу́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які прагуляў, не з’явіўся на работу без уважлівай прычыны.

Злосны п.

|| ж. прагу́льшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

прагуля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; зак.

Пахадзіць гуляючы.

П. па прысадах.

|| незак. прагу́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

прагуля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак.

1. Правесці некаторы час у гулянні (у 1—3, 5 і 7 знач.)

П. гадзіну на свежым паветры.

Паўдня прагулялі ў шашкі.

2. што. З-за гульні прапусціць што-н., пазбавіцца чаго-н. (разм.).

П. вячэру.

3. што і без дап. Не з’явіцца на работу, зрабіць прагул.

П. заняткі.

4. што. Патраціць на гулянне, п’янства (разм.).

П. многа грошай.

5. каго-што. Пацярпець паражэнне ў гульні або прайграць каго-, што-н.

П. шахматную партыю.

|| незак. прагу́льваць, -аю, -аеш, -ае.

прагумава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -мава́ны; зак., што.

Насыціць гумавай сумессю.

П. тканіну.

Прагумаваць плашч.

|| незак. прагумо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.