Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прагруката́ць гл. грукатаць.

прагрукаце́ць гл. грукацець.

прагры́зці, -зу́, -зе́ш, -зе́; -зём, -зяце́, -зу́ць; прагры́з, -зла; -зі; -зены; зак., што.

Грызучы, зрабіць дзірку ў чым-н.

Мыш прагрызла дзірку.

|| незак. прагрыза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

прагрыме́ць гл. грымець.

прагрэ́бці, -рабу́, -рабе́ш, -рабе́; -рабём, -рабяце́, -рабу́ць; -ро́б, -рэ́бла; -рабі; -рэ́бены; зак., што.

Разграбаючы што-н., зрабіць праход (звычайна на вузкай прасторы).

П. дарожку.

|| незак. праграба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

прагрэ́с, -у, м.

Паступальны рух наперад, паляпшэнне ў працэсе развіцця; проціл. рэгрэс.

П. навукі і тэхнікі.

Ісці па шляху прагрэсу.

прагрэсі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Паступова ўзмацняцца, павялічвацца.

Хвароба прагрэсіруе.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Рухацца наперад па шляху прагрэсу.

Навука прагрэсіруе.

3. у чым і без дап. Паляпшаць сваё майстэрства ў якой-н. галіне, свае веды і пад., удасканальвацца.

Юны спартсмен прагрэсіруе.

|| наз. прагрэсі́раванне, -я, н. (да 2 знач.).

прагрэсі́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -сівак, ж. (разм.).

Здзельная зарплата за звышпланавую прадукцыю, якая налічваецца па расцэнках, якія прагрэсіўна ўзрастаюць.

прагрэсі́ўны, -ая, -ае.

1. Які паступова ўзмацняецца, узрастае.

Прагрэсіўная аплата працы.

2. Які імкнецца да прагрэсу, перадавы.

Прагрэсіўная тэхналогія.

|| наз. прагрэсі́ўнасць, -і, ж.

прагрэ́сія, -і, мн. -і, -сій, ж.

У матэматыцы: рад лікаў, што павялічваюцца або памяншаюцца, у якім рознасць або адносіны паміж суседнімі лікамі захоўваюць пастаянную велічыню.

Арыфметычная п.

Геаметрычная п.