Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прызабы́ць, -бу́ду, -бу́дзеш, -бу́дзе; -бы́ты; зак., каго-што (разм.).

Крыху забыць, не поўнасцю захаваць у памяці.

Многае п.

прызапа́сіць, -па́шу, -па́сіш, -па́сіць; -па́шаны; зак., што і чаго (разм.).

Нарыхтаваць на выпадак патрэбы.

П. грошай.

|| незак. прызапа́шваць, -аю, -аеш, -ае.

пры́зба, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Земляны невысокі насып уздоўж знадворных сцен хаты.

|| прым. пры́збенны, -ая, -ае.

прызва́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

Унутраная цяга і здольнасць да якой-н. справы, прафесіі.

П. да ваенна-марской справы.

Настаўнік па прызванні.

прызва́цца, -заву́ся, -заве́шся, -заве́цца; -завёмся, -завяце́ся, -заву́цца; -завіся; зак. (разм.).

Пайсці ў армію па прызыве.

|| незак. прызыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

прызва́ць, -заву́, -заве́ш, -заве́; -завём, -завяце́, -заву́ць; -заві; -зва́ны; зак., каго-што.

Прыцягнуць для адбывання вайсковай службы.

П. у армію.

|| незак. прызыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. прызы́ў, -ы́ву, м.

прызвыча́ены, -ая, -ае.

1. Які стаў прывычкай, прывычны, звычайны.

П. рух.

2. Які прывык да чаго-н.

Прызвычаенае да цемнаты вока.

|| наз. прызвыча́енасць, -і, ж.

прызвыча́іцца, -а́юся, -а́ішся, -а́іцца; зак.

1. Прывыкнуць да чаго-н. як да звычайнага; звыкнуцца.

П. да новых умоў.

П. да цемры.

2. Набыць навык да чаго-н., прывучыцца рабіць што-н.

П. да цяжкай працы.

|| незак. прызвыча́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

прызвыча́іць, -а́ю, -а́іш, -а́іць; -а́ены; зак., каго-што.

Прывіць навык да чаго-н.

П. змалку дзяцей да працы.

|| незак. прызвыча́йваць, -аю, -аеш, -ае.

прызе́млены, -ая, -ае.

Пазбаўлены ўзвышанага, незвычайнага, прыніжаны.

П. быт.

|| наз. прызе́мленасць, -і, ж.