прэ́фікс, -а, мн. -ы, -аў м.
Тое, што і прыстаўка (у 2 знач.).
|| прым. прэфікса́льны, -ая, -ае.
П. спосаб утварэння слоў.
прэць, -э́ю, -э́еш, -э́е; незак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Гнісці, тлець ад сырасці або цеплыні.
Мокрае сена прэе.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Станавіцца вільготным, сырым ад цеплыні.
Зямля вясной прэе.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Павольна даходзіць да гатоўнасці на жары, на невялікім агні.
Бульба прэе.
4. Пацець, пакрывацца потам (разм.).
Прэе дзед у ватоўцы на такім сонцы.
|| зак. сапрэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е (да 1 і 4 знач.), упрэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е (да 1, 3 і 4 знач.) і увапрэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е (да 1, 3 і 4 знач.).
|| наз. прэ́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).
прэцэдэ́нт, -у, М -нце, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).
Выпадак, які служыць прыкладам, апраўданнем для падобных выпадкаў у будучым.
Гэты ўчынак не мае прэцэдэнтаў у мінулым.
Павучальны п.
прэч, прысл.
Убок, далей ад якога-н. месца, далоў.
Пайшоў п. адгэтуль!
◊
Рукі прэч! (у знач. выкл.) — патрабаванне не ўмешвацца не ў сваю справу.