Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

шкарпэ́ткі, -так, адз. шкарпэ́тка, -і, ДМ -тцы, ж.

Кароткія панчохі, якія не даходзяць да калена.

|| прым. шкарпэ́тачны, -ая, -ае.

Панчошна-шкарпэтачныя вырабы.

шкату́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Невялікая скрыначка з вечкам для захоўвання дробных рэчаў.

Музычная шкатулка — механічны завадны музычны інструмент у выглядзе скрыначкі, з якой гучыць якая-н. мелодыя.

|| прым. шкату́лачны, -ая, -ае.

шквал, -у, м.

1. Раптоўны моцны парыў ветру, які суправаджаецца звычайна навальнічным ліўнем.

Наляцеў ш.

Ш. смеху (перан.).

2. перан. Моцная масіраваная стральба.

Ш. агню.

|| прым. шква́льны, -ая, -ае і шква́лісты, -ая, -ае.

Шквальны (шквалісты) вецер.

Шквальны агонь кулямётаў.

Шквальныя апладысменты (перан.).

шке́льца, -а, мн. -ы, -аў, н.

1. гл. шкло.

2. Асколак або кавалак шкла.

Шкельцы ад пабітых акон.

3. перан. Пра тое, што па сваіх уласцівасцях нагадвае шкло.

Шкельцы лужын.

4. мн. Акуляры або пенснэ (разм.).

Надзець шкельцы.

шкіле́т, -а, М -лёце, мн. -ы, -аў, м.

1. Сукупнасць касцей, якія ствараюць цвёрдую аснову цела чалавека і жывёл.

Ш. чалавека.

На яго страшна глянуць: ш. (пра вельмі худога чалавека).

2. перан. Аснова, каркас.

Ш. будынка.

|| прым. шкіле́тны, -ая, -ае.

шкі́пер, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Капітан несамаходнага карабля.

2. Капітан камерцыйнага судна (уст.).

3. На марскіх суднах: асоба, адказная за маёмасць на палубе.

|| прым. шкі́перскі, -ая, -ае.

шкіпіна́р, -у, м.

Вадкасць з едкім пахам, якая здабываецца перагонкай смалы хвойных дрэў.

|| прым. шкіпіна́рны, -ая, -ае.

шкі́рка, -і, ж.

У выразе: узяць (схапіць) за шкірку каго (разм.) — узяць за частку адзення, якая прымыкае да шыі, за каўнер, за заднюю частку шыі; таксама перан.: прымяніць насілле, прымус.

шкіў, шківа, мн. шківы, шківаў, м. (спец.).

Кола з шырокім абадом, дэталь раменнай або канатнай перадачы руху.

|| прым. шкі́ўны, -ая, -ае.

шкла... (гл. шкло...).

Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «шкло...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: шклавар, шклавата, шклавырабы, шкланітка, шклапластык, шклапосуд, шкларэз, шклатара.