Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

цытво́ра, -ы, ж.

Высушаныя суквецці цытворнага (сантанінавага) палыну.

|| прым. цытво́рны, -ая, -ае.

цы́тра¹, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Струнны шчыпковы музычны інструмент у выглядзе плоскай скрынкі, выгнутай з аднаго боку накшталт гітары, з грыфам і металічнымі ладамі.

цы́тра², -ы, мн. -ы, -аў ж. (разм., зневаж.).

Пра расфуфыраную, легкадумную, хітрую жанчыну.

Завёў сабе нейкую цытру.

цытра́ль, -ю, м. (спец.).

Сінтэтычнае рэчыва, якое мае пах лімона.

|| прым. цытра́льны, -ая, -ае.

цытро́н, -у, м.

Вечназялёная субтрапічная цытрусавая расліна сямейства рутавых, а таксама падобныя на лімоны жоўтыя ці аранжавыя плады гэтай расліны.

|| прым. цытро́нны, -ая, -ае.

цы́трус, -у, мн. -ы, -аў, м.

Дрэва ці куст сямейства рутавых (апельсіны, лімоны, мандарыны і пад.), а таксама плод гэтага дрэва.

|| прым. цы́трусавы, -ая, -ае.

Цытрусавыя культуры.

цытрусаво́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па цытрусаводстве.

цытрусаво́дства, -а, н.

Развядзенне цытрусавых як галіна народнай гаспадаркі.

|| прым. цытрусаво́дчы, -ая, -ае.

цы́трусавы, -ая, -ае.

1. гл. цытрус.

2. у знач. наз. цы́трусавыя, -ых. Вечназялёныя субтрапічныя і трапічныя пладовыя расліны, да якіх адносяцца лімоны, апельсіны, мандарыны, грэйпфруты і інш.

Пасадкі цытрусавых.

цытры́н, -у, м.

Мінерал, разнавіднасць горнага хрусталю жоўтага колеру.

|| прым. цытры́нны, -ая, -ае і цытры́навы, -ая, -ае.