Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

цеплаізаля́цыя, -і, ж.

Ахова жылых, вытворчых і іншых збудаванняў, цеплаўстановак, трубаправодаў і пад. ад непажаданага цеплавога абмену з акаляючым асяроддзем.

Ц. трубаправода.

|| прым. цеплаізаляцы́йны, -ая, -ае.

цеплакро́ўныя, -ых, адз. -ае, -ага, н.

Жывёлы з адносна пастаяннай тэмпературай цела, якая не залежыць ад тэмпературы навакольнага асяроддзя (большасць млекакормячых і птушкі).

цеплалюбі́вы, -ая, -ае.

Які баіцца ўздзеяння нізкіх тэмператур, любіць цяпло, жыве ў цяпле, у цёплым клімаце.

Цеплалюбівыя расліны.

|| наз. цеплалюбі́васць, -і, ж.

цепламе́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыбор, лічыльнік для вызначэння колькасці цеплаты, якую атрымлівае спажывец з цеплафікацыйнай сеткі.

|| прым. цепламе́рны, -ая, -ае.

цеплано́сьбіт, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Рухомае асяроддзе (газ, пара, вадкасць), якое скарыстоўваецца для пераносу цеплаты.

2. У ядзерным рэактары: вадкае або газападобнае рэчыва, якое выносіць з актыўнай зоны цяпло, вылучанае ў выніку рэакцыі падзелу ядзер.

цеплаперада́ча, -ы, ж. (спец.).

Цеплаабмен паміж двума цепланосьбітамі або іншымі асяроддзямі цераз цвёрдую сценку, якая іх размяжоўвае.

цеплаправо́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Трубаправод для перадачы на адлегласць гарачай вады, пары.

цеплаправо́днасць, -і, ж. (спец.).

Уласцівасць цел перадаваць цеплыню ад нагрэтых участкаў да больш халодных.

цеплаправо́дны, -ая, -ае (спец.).

Якому ўласціва цеплаправоднасць.

цепласілавы́, -а́я, -о́е.

Звязаны з пераўтварэннем цеплавой энергіі ў які-н. іншы від энергіі.

Цепласілавая ўстаноўка.