Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

тугаду́м, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Чалавек, які марудна ўсведамляе, павольна думае.

|| ж. тугаду́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак.

тугапла́ўкі, -ая, -ае.

Які плавіцца пры вельмі высокай тэмпературы.

Т. метал.

|| наз. тугапла́ўкасць, -і, ж.

тугі́, -а́я, -о́е.

1. Моцна нацягнуты.

Тугая струна.

2. Да адказу напханы чым-н.; пругкі, ядраны.

Т. мяшок.

Т. качан капусты.

3. Які цяжка сціскаецца або расцягваецца.

Тугая спружына.

4. перан. Які адчувае цяжкасці ў вырашэнні, выкананні чаго-н., з цяжкасцямі ўспрымае, засвойвае што-н. (разм.).

Т. на мову.

Яму туга (прысл.) давалася работа.

Ту́гі на вуха (разм.) — які дрэнна чуе, глухаваты.

|| наз. ту́гасць, -і, ж. (да 1 і 2 знач.).

ту́грык, -а, мн. -і, -аў, м.

Грашовая адзінка Манголіі.

туды́, прысл.

У той бок, у тое месца; проціл. сюды.

Калі ты паедзеш т.?

Ні туды ні сюды (разм.) — ні ў той, ні ў другі бок; ні з месца.

Туды і назад — у абодва канцы.

тужлі́вы, -ая, -ае.

1. Прасякнуты тугой.

Т. настрой.

2. Які наганяе, выклікае тугу.

Тужлівая цішыня.

|| наз. тужлі́васць, -і, ж.

тужу́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Форменная або дамашняя куртка, звычайна двухбортная.

ту́жыцца, -жуся, -жышся, -жыцца; незак. (разм.).

Напружвацца, рабіць фізічныя намаганні; старацца.

Тужыўся падняць мех.

тужы́ць, тужу́, ту́жыш, ту́жыць; незак.

1. Сумаваць, маркоціцца.

Жывуць багата і не тужаць.

2. Гараваць, перажываць якое-н. няшчасце.

Т. па сыне.

тужэ́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -э́е; незак.

Станавіцца тугім, больш тугім (у 1—3 знач.).

Струна тужэе.

Цеста тужэе.

|| зак. патужэ́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -э́е.