Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

схіну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., што.

Схіліць, апусціць.

С. галаву.

|| незак. схіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

схісну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

Злёгку хіснуцца, трохі скрануцца з месца.

Шпакоўня схіснулася ад ветру.

схісну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак., каго-што.

Злёгку зрушыць, гайдануць, скрануць з месца.

Вецер схіснуў яліны.

схітры́цца, -ру́ся, -ры́шся, -ры́цца; -ры́мся, -рыце́ся, -ра́цца; зак. (разм.).

Непрыкметна для іншых змагчы зрабіць што-н. на карысць сабе.

С. прыдбаць дом за мізэрны кошт.

|| незак. схітра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

схітры́ць гл. хітрыць.