Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

му́рзацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. (разм.).

Рабіцца брудным, мурзатым.

|| зак. заму́рзацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Дзіця замурзалася.

му́рзаць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што (разм.).

Рабіць мурзатым, пэцкаць, брудзіць.

|| зак. заму́рзаць, -аю, -аеш, -ае; -аны.

му́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж. (разм.).

Ласкавая назва кошкі.

му́ркаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Звычайна пра катоў: ціха вурчаць.

|| наз. му́рканне, -я, н.

мурла́ты, -ая, -ае (разм.).

3 тоўстым шырокім тварам; мардаты.

мурло́, -а́, н. (груб.).

Тоўсты і шырокі твар, а таксама чалавек з такім тварам.

Во якое м. наеў.

мурлы́каць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. Тое, што і муркаць.

2. перан., што і без дап. Ціха мяккім голасам напяваць (разм.).

М. песню.

|| наз. мурлы́канне, -я, н.

муро́г, -рагу́, м.

1. Сухадольная сакавітая трава высокай кармавой якасці.

Авечкі прагна шчыпалі м.

2. Сена з такой травы.

Духмяны м.

|| прым. муро́жны, -ая, -ае.

М. пах мядункі.

муро́ўка гл. мураваць.