Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

лі́га², -і, ДМ лізе, мн. -і, ліг, ж.

Музычны знак у выглядзе дугі над нотамі, які паказвае, што іх трэба выконваць звязна, без перапынку.

лігату́ра, -ы, ж. (спец.).

1. Прымесь медзі ці волава да золата, серабра для надання ім большай цвёрдасці.

2. Дапаможны сплаў, які дабаўляецца ў метал у плавільнай печы.

3. Нітка, якой перавязваюць крывяносныя сасуды пры аперацыі.

4. Знак, які састаўлены з элементаў двух (ці больш) пісьмовых знакаў, напр., Æ.

|| прым. лігату́рны, -ая, -ае.

Лігатурнае золата.

Л. шоўк.

лі́дар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Той, хто ідзе першым у якой-н. справе, спартыўным спаборніцтве і інш.

Л. турніру.

2. Кіраўнік палітычнай партыі, грамадска-палітычнай арганізацыі і пад.

Палітычныя лідары.

|| прым. лі́дарскі, -ая, -ае.

лі́дарства, -а, н.

Вядучае становішча, абавязкі лідара (у 1 і 2 знач.).

Барацьба за л. ў турніры.

лідзі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак.

Быць лідарам (у 2 знач.).

Л. у шахматным турніры.

|| наз. лідзі́раванне, -я, н.

ліза́ць, ліжу́, лі́жаш, лі́жа; ліжы́; лі́заны; незак., каго-што.

1. Праводзіць языком па чым-н.

Л. талерку.

2. Падбіраючы языком есці, піць.

Кот лізаў разлітае на стале малако.

3. перан. Дакранацца, пакрываць, абдаваць сабой (пра хвалі, полымя і пад.).

Хвалі ліжуць пясок.

|| аднакр. лізну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. ліза́нне, -я, н.

лізу́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).

1. Той, хто любіць лізаць, лізацца.

2. перан. Ліслівец, падлізнік, падхалім.

|| ж. лізу́ха, -і, ДМу́се, мн. -і, -зу́х.

лізуне́ц, -нцу́, м.

Соль у камяках, якая выкарыстоўваецца для падкормлівання жывёлы.

Соль-л.

|| прым. лізунцо́вы, -ая, -ае.

лік¹, -у, мн. -і, -аў, м.

1. гл. лічыць.

2. Паняцце колькасці, велічыня, пры дапамозе якой праводзіцца лічэнне.

Цэлыя лікі.

Простыя лікі.

3. Колькасць каго-, чаго-н.

Л. рабочых дзён.

4. Састаў, рад, колькасць каго-, чаго-н.

Быць у ліку перадавых.

5. Граматычная катэгорыя, якая выражае адзінкавасць або множнасць.

Множны л.

Адзіночны л.

6. Вынікі гульні, выражаныя ў лічбах.

Астранамічныя лікі — пра вельмі вялікія лічбавыя велічыні.

Круглыя лікі — лікі без дробавых адзінак.

Без ліку (разм.) — вельмі многа, шмат.

Ліку няма (разм.) — вельмі многа, незлічонае мноства каго-, чаго-н.

|| прым. лі́кавы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

лік², -у, мн. -і, -аў, м.

Твар (уст. і высок.).

Лікі святых.