Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

землетрасе́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

Моцнае ваганне асобных участкаў зямной кары.

землеўлада́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Асоба, якая карыстаецца зямлёй на правах прыватнай уласнасці.

Буйны з.

|| ж. землеўлада́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. землеўлада́льніцкі, -ая, -ае.

землеўлада́нне, -я, н.

1. Уладанне зямлёй на правах прыватнай уласнасці (кніжн.).

2. Зямельны ўчастак, што знаходзіцца ў чыім-н. уладанні (афіц.).

землеўла́снік, -а, мн. -і, -аў, м.

Тое, што і землеўладальнік.

|| ж. землеўла́сніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. землеўла́сніцкі, -ая, -ае.

землеўпара́дкаванне, -я, н.

Сістэма мерапрыемстваў, якія ўпарадкоўваюць землекарыстанне.

|| прым. землеўпара́дкавальны, -ая, -ае.

землеўпара́дчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст у галіне землеўпарадкавання.

землечарпа́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Машына для паглыблення дна (рэк, каналаў і пад.), якая дастае грунт чарпакамі, прымацаванымі да рухомага ланцуга.

землечарпа́нне, -я, н.

Паглыбленне дна вадаёмаў пры дапамозе землечарпалак.

|| прым. землечарпа́льны, -ая, -ае.

земля... (гл. земле...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «земле...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр.: землябітны, землязнавец, землязнаўства, землякоп, земляроб, землясос.

землябі́тны, -ая, -ае.

Зроблены са шчыльна збітай зямлі з дабаўленнем вяжучых рэчываў.

Землябітная хатка.