Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дэфі́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

Кароткая злучальная рыска паміж двума словамі, а таксама знак пераносу ці знак скарачэння ў выглядзе такой рыскі.

дэфіцы́т, -у, Мы́це, м.

1. Перавышэнне расходаў над даходамі.

Павелічэнне бюджэтнага дэфіцыту.

2. Недахоп чаго-н., нястача ў чым-н.

Гэтыя тавары цяпер у дэфіцыце.

дэфіцы́тны, -ая, -ае.

1. Які прыносіць дэфіцыт (у 1 знач.); стратны.

Дэфіцытнае прадпрыемства.

2. Які не задавальняе попыту; недастатковы ў колькасных адносінах.

Дэфіцытныя тавары.

|| наз. дэфіцы́тнасць, -і, ж.