Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

верало́мны, -ая, -ае.

Каварны, які дзейнічае шляхам абману, здрады.

В. напад.

|| наз. верало́мства, -а, н.

верало́мства, -а, н.

1. гл. вераломны.

2. Парушэнне абавязацельстваў клятвы; здрада, вераломны ўчынак.

вера́нда, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ра́нд і -аў, ж.

Адкрытая або зашклёная тэраса ўздоўж сцяны дома.

Адкрытая в.

|| прым. вера́ндавы, -ая, -ае і вера́ндны, -ая, -ае.

ве́рас, -у, мн. верасы́, -о́ў, м.

Нізкая вечназялёная кустовая расліна сямейства верасовых з дробным лісцем і лілова-ружовымі кветкамі.

|| прым. верасо́вы, -ая, -ае.

Сямейства верасовых (наз.).

ве́расень, -сня, н.

Дзявяты месяц каляндарнага года.

|| прым. вераснёвы, -ая, -ае і вераснёўскі, -ая, -ае (разм.).

вераўча́ны, -ая, -ае.

Зроблены з тонкіх вяровак.

Вераўчаная аброць.

верацяно́, -а́, мн. верацёны і (з ліч. 2, 3, 4) верацяны́, верацён і -аў, н.

1. Прыстасаванне для ручнога прадзення ў выглядзе круглай драўлянай палачкі з патаўшчэннем унізе і завостранымі канцамі.

2. Шпень, які з’яўляецца воссю вярчэння ў некаторых механізмах.

|| памянш. вераце́нца, -а, мн. -ы, -аў, н.

|| прым. верацённы, -ая, -ае.

верацярпі́масць, -і, ж.

Цярпімасць да чужой рэлігіі, прызнанае яе права на свабоднае існаванне.

верашча́ка, -і, ДМ -шча́цы, ж.

Рэдкая мучная страва з мясам, каўбасой і рознымі прыправамі.

верашча́ць, -шчу́, -шчы́ш, -шчы́ць; -шчы́м, -шчыце́, -шча́ць; -шчы́; незак.

Віскліва з пералівамі пішчаць, гучаць.