Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вентылява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны і вентылі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; незак., што.

Рабіць вентыляцыю (у 1 знач.).

|| зак. правентылява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й, -лява́ны і правентылі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны.

вентыля́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыбор для ўзмацнення перамяшчэння паветра пры праветрыванні закрытых памяшканняў.

вентыля́цыя, -і, ж.

1. Праветрыванне закрытага памяшкання.

В. пакоя.

2. Сістэма ўстройстваў для праветрывання памяшкання.

Пераманціраваць вентыляцыю.

|| прым. вентыляцы́йны, -ая, -ае.

ве́нцер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Рыбалоўная сетка ў выглядзе нацягнутага на абручы звужанага ўнізе мяшка.

|| прым. ве́нцерны, -ая, -ае.

ве́нчык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. гл. вянец.

2. Частка кветкі, якая складаецца з асобных пялёсткаў або шэрагу зрослых пялёсткаў.

|| прым. ве́нчыкавы, -ая, -ае.