Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

велікаду́шны, -ая, -ае.

Які валодае высокімі душэўнымі якасцямі, паблажлівы да іншых, гатовы бескарысліва ахвяраваць сваімі інтарэсамі.

В. характар.

В. ўчынак.

Велікадушна (прысл.) даруйце мне.

|| наз. велікаду́шнасць, -і, ж.

веліка́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек надзвычай высокага росту.

|| ж. веліка́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. веліка́нскі, -ая, -ае.

велікару́сы, -аў, адз.у́с, -а, м. (кніжн.).

Тое, што і рускія.

|| ж. велікару́ска, -і, ДМу́сцы, мн. -і, -сак.

|| прым. велікару́скі, -ая, -ае.

велікасве́цкі, -ая, -ае (уст.).

Які мае адносіны да арыстакратычных слаёў грамадства, да так званага вялікага свету.

Велікасвецкія манеры.

В. салон.

веліко́дны гл.

Вялікдзень.

ве́ліч, -ы, ж.

1. Што-н. надзвычай вялікіх памераў; гмах.

В. дрэва.

В. гор.

2. Грандыёзнасць, надзвычайная сіла праяўлення чаго-н., што выклікае вялікую павагу.

В. подзвігу.

В. таленту.

3. Вялікае значэнне каго-, чаго-н.

В. перамогі.

веліча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго.

1. Называць па імені і па бацьку, па званні і пад.

2. Ушаноўваць віншавальнай песняй (у народных абрадах; уст.).

|| наз. веліча́нне, -я, н.

ве́лічны, -ая, -ае.

1. Поўны велічы (у 2 знач.), урачыстасці; грандыёзны.

Велічная мэта.

В. помнік.

2. Важны, горды, поўны ўласнай гордасці.

Велічная поза.

В. позірк.

|| наз. ве́лічнасць, -і, ж.

велічыня́, -і́; мн. велічы́ні і (з ліч. 2, 3, 4) велічыні́; -чы́нь, ж.

1. Памер, аб’ём, працягласць чаго-н.

Стол сярэдняй велічыні.

Змераць велічыню пакоя.

2. Колькасць чаго-н.; сума; лік.

В. зарплаты.

В. асігнаванняў.

3. Усё тое, што можна вымераць, злічыць (спец.).

Пастаянная в.

Бясконца малая в.

Роўныя велічыні.

4. перан., толькі адз. Пра чалавека, выдатнага ў якой-н. галіне дзейнасці.

Ён сусветная в. ў навуцы.

велічэ́зны, -ая, -ае.

Надзвычай вялікі, велізарны.

В. завод.

|| наз. велічэ́знасць, -і, ж.