Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прыча́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак.

1. што. Падвёўшы да берага (зямлі), прывязаць (судна, дырыжабль).

2. Пра судна, дырыжабль: падысці, прыстаць.

|| незак. прыча́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прыча́л, -у, м. і прыча́льванне, -я, н.

прычапі́цца, -чаплю́ся, -чэ́пішся, -чэ́піцца; зак.

1. Моцна зачапіўшыся, павіснуць.

Да вопраткі прычапіліся ваўчкі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Тое, што і прыстаць (у 2 знач.; разм.).

Прычапілася хвароба.

3. перан. Тое, што і прыдрацца (разм., неадабр.).

П. да дробязі.

|| незак. прычэ́плівацца, -аюся, -аешся, -аецца і прычапля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

прычапі́ць, -чаплю́, -чэ́піш, -чэ́піць; -чэ́плены; зак., што.

1. Зачапіўшы за што-н., прывесіць або прышпіліць (разм.) да чаго-н.

П. значок.

2. Счапіўшы, далучыць, прымацаваць.

П. касілку да трактара.

|| незак. прычэ́пліваць, -аю, -аеш, -ае і прычапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. прычэ́пка, -і, ДМ -пцы, ж. (да 2 знач.) і прычэ́пліванне, -я, н.

прычапны́, -а́я, -о́е.

Такі, які рухаецца як прычэп.

П. вагон (у трамвая). П. агрэгат.

прычапуры́цца гл. чапурыцца.

прычапуры́ць гл. чапурыць.

прычарава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак., каго (што).

Прывабіць сваёй прыгажосцю або іншымі якасцямі.

|| незак. прычаро́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

прычаса́цца, -чашу́ся, -чэ́шашся, -чэ́шацца; -чэ́шамся, -чэ́шацеся, -чэ́шуцца; -чашы́ся; зак., звар. Расчасаць сабе валасы.

|| незак. прычэ́свацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. прычэ́сванне, -я, н.

прычаса́ць, -чашу́, -чэ́шаш, -чэ́ша; -чэ́шам, -чэ́шаце, -чэ́шуць; -чашы́; -часа́ны іэ́саны; зак., каго-што.

Прыгладзіць грэбенем (валасы), зрабіць прычоску каму-н.

П. валасы. П. дзіця.

|| незак. прычэ́сваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прычэ́сванне, -я, н.

прыча́сце, -я, н. і прыча́сць, -і, ж.

1. У вернікаў: віно з кавалачкамі просвіры ў чашы, якое ўжываецца ў царкве для прычашчэння.

2. Тое, што і прычашчэнне.