Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прыхо́дзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; незак.

1. гл. прыйсціся.

2. каму. Быць з кім-н. у якой-н. роднасці.

Ён мне прыходзіцца дзядзькам.

прыхо́дзіць гл. прыйсці.

прыхо́жая, -ай, мн. -ыя, -ых, ж.

Тое, што і пярэдняя.

Распрануцца ў прыхожай.

прыхо́пліваць гл. прыхапіць.

прыхо́ўваць гл. прыхаваць.

прыцані́цца, -цаню́ся, -цэ́нішся, -цэ́ніцца; зак., да чаго і без дап. (разм.).

Збіраючыся купіць, спытаць пра цану.

|| незак. прыцэ́ньвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

пры́цемак, -мку, м.

Паўзмрок, паўцемра пасля заходу сонца ці перад яго ўсходам або ў дрэнна асветленым памяшканні, месцы.

Набліжаўся п.

У гэтым пакоі заўсёды п.

пры́цемкам, прысл.

У час прыцемку, на змярканні або на світанні.

Выехаць у дарогу яшчэ п.

пры́цемна, прысл.

1. На світанні або на змярканні, прыцемкам.

Прыехалі на месца ўжо п.

2. безас., у знач. вык. Цемнавата.

Ужо было п., калі вярнуліся дамоў.

прыце́рці, прытру́, прытрэ́ш, прытрэ́; прытро́м, прытраце́, прытру́ць; прыцёр, -це́рла; прытры́, -цёрты; зак., што.

Трэннем, шліфоўкай шчыльна прыгладзіць, далучыць да чаго-н.

П. шкляны корак да графіна.

|| незак. прыціра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. прыціра́нне, -я, н. і прыці́рка, -і, ДМ -рцы, ж.

|| прым. прыці́рачны, -ая, -ае.

П. станок.