Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сале́тра, -ы, ж.

Азотнакіслая соль калію, натрыю, амонію, якая ўжыв. ў вытворчасці выбуховых рэчываў, аграноміі і інш.

|| прым. сале́травы, -ая, -ае.

салёнасць, -і, ж.

Уласцівасць салёнага; насычанасць соллю.

Ступень салёнасці мораў бывае розная.

салёны, -ая, -ае.

1. Насычаны соллю, які ўтрымлівае ў сабе соль.

Салёнае мора.

2. Пасолены з перавышэннем нормы.

С. блін.

Салёныя пельмені.

3. Прыгатаваны ў растворы солі ў запас.

Салёныя грыбы.

4. перан. Дасціпны да рэзкасці, непрыстойнасці (разм.).

С. анекдот.

С. жарт.

саліда́рнасць, -і, ж.

Адзінства поглядаў, інтарэсаў, думак, актыўнае спачуванне якім-н. дзеянням.

Сяброўская с.

саліда́рны, -ая, -ае.

1. Які выражае сваю салідарнасць з кім-, чым-н.; аднадушны.

2. У юрыспрудэнцыі — той, хто нясе сумесную з кім-н. адказнасць.

Салідарныя адказчыкі.

салідарызава́цца, -зу́юся, -зу́ешся, -зу́ецца; -зу́йся; зак. і незак., з кім-чым.

Выказаць (выказваць) сваю салідарнасць з кім-, чым-н.

С. з думкай дакладчыка.

|| наз. салідарыза́цыя, -і, ж.

салі́дны, -ая, -ае.

1. Трывалы, надзейны, добра зроблены.

Салідная пабудова.

2. Грунтоўны, важны, глыбокі, сур’ёзны, прадстаўнічы.

Салідная фігура.

Салідная ўстанова.

Салідная адукацыя.

3. Пра ўзрост: не малады, сталы.

Жанчына саліднага ўзросту.

4. Значны па велічыні, памеры, сіле і пад.

Салідныя грошы.

5. Мажны, поўны (пра чалавека).

Саліднай камплекцыі.

|| наз. салі́днасць, -і, ж.

салі́льны, -ая, -ае.

Які служыць, прызначаны для салення, засолу.

С. басейн.

саліпсі́зм, -у, м.

У філасофіі: крайні суб’ектыўны ідэалізм, які прызнае адзінай рэальнасцю толькі індывідуальную свядомасць, уласнае «я» і адмаўляе існаванне навакольнага свету.

|| прым. саліпсі́чны, -ая, -ае.

салі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак.

Выконваць сола (у 3 знач.).

|| наз. салі́раванне, -я, н.