Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вечназялёны, -ая, -ае.

Аб раслінах: круглы год з зялёным лісцем, ігліцай.

ве́чнасць, -і, ж.

Працяг часу без пачатку і канца; вельмі доўгі час.

Не бачыліся цэлую в. (вельмі працяглы час; разм.). Кануць у в. (бясследна знікнуць).

ве́чны, -ая, -ае.

1. Які існуе заўсёды, спрадвеку; які не перастае існаваць.

Вечная матэрыя.

Вечныя снягі.

Вечная слава героям.

2. Бестэрміновы.

Перадаць баявы сцяг на вечнае захаванне.

3. Які пастаянна паўтараецца.

Вечныя спрэчкі.

Заснуць вечным сном (кніжн.) — памерці.

ве́шалка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

1. Дошка або стойка з кручкамі, на якія вешаюць адзенне.

2. Пятля, прышытая да адзення, за якую яго вешаюць.

Прышыць вешалку.

3. Планка з кручком, на якую вешаецца адзенне ў распраўленым па плячах выглядзе.

ве́шальнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Той, хто вешае людзей.

2. Правіцель, які вызначаецца сваёй жорсткасцю і дэспатызмам.

ве́шацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

Канчаць жыццё самагубствам, павесіўшыся на пятлі, што зашморгваецца.

Вешацца на шыю каму (разм.) — дамагацца ўзаемнасці.

|| зак. паве́сіцца, -ве́шуся, -ве́сішся, -ве́сіцца.

ве́шаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. што. Надаваць чаму-н. вісячае становішча.

В. аброць на крук.

2. каго. Караць смерцю праз павешанне.

|| зак. паве́сіць, -ве́шу, -ве́сіш, -ве́сіць; -ве́шаны і паве́шаць, -аю, -аеш, -ае; -аны.

|| наз. ве́шанне, -я, н. (да 1 знач.) і паве́шанне, -я, н. (да 2 знач.).

Смерць праз павешанне.

вешчава́ць, вяшчу́ю, вяшчу́еш, вяшчу́е; вяшчу́й; незак., што і без дап.

1. Гаварыць, абвяшчаць (высок.).

В. аб надыходзе важнай падзеі.

2. Прадказваць, прадракаць.

В. цёплую вясну.

ве́ялка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

1. Сельскагаспадарчая машына, якой ачышчаюць збожжа ад мякіны пасля малацьбы.

2. Драўляны шуфлік для ручнога веяння збожжа пасля малацьбы.

ве́яльшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто вее збожжа або працуе пры веялцы.

|| ж. ве́яльшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.