Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прыста́віць, -а́ўлю, -а́віш, -а́віць; -а́ўлены; зак.

1. каго-што. Паставіць ушчыльную да чаго-н., прыкласці.

П. зэдлік да ложка.

2. каго (што). Прызначыць для догляду, нагляду пры кім-, чым-н.

П. варту да чаго-н.

|| незак. прыстаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. прыстаўле́нне, -я, н.

прыста́нак, -нку, м. і прыста́нішча, -а, н.

Месца, якое можа служыць прытулкам, часовым жыллём.

Знайсці сабе прыстанак (прыстанішча).

пры́стань, -і, мн. -і, -ей, ж.

Месца на беразе ракі, вадаёма, абсталяванае для прычальвання суднаў.

Паромная п.

Ціхая п. (таксама перан.: пра спакойнае, бестурботнае жыццё).

|| прым. пры́станскі, -ая, -ае.

прыстара́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак., чаго.

Раздабыць, прыгатаваць што-н., звычайна з намаганнямі.

П. дроў.

прыстасава́льнасць, -і, ж.

Здольнасць ці магчымасць прыстасавацца да чаго-н.

П. арганізма да асяроддзя.

прыстасава́льніцтва, -а, н. (пагард.).

Паводзіны, учынкі прыстасаванца.

|| прым. прыстасава́льніцкі, -ая, -ае.

Прыстасавальніцкая палітыка.

прыстасава́насць, -і, ж.

Прыгоднасць, адпаведнасць якім-н. умовам.

П. да жыцця.

прыстасава́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м. (пагард.).

Чалавек, які прыстасоўваецца да абставін, утойваючы свае сапраўдныя погляды.

|| ж. прыстасава́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

прыстасава́нне, -я, н.

1. гл. прыстасавацца, прыстасаваць.

2. мн. -і, -яў. Прадмет, любое ўстройства, пры дапамозе якога выконваецца якое-н. дзеянне, работа; увогуле — прыбор, механізм.

П. для заціску дэталі.

Фільтравальнае п.

прыстасава́нства, -а, н. (пагард.).

Тое, што і прыстасавальніцтва.