прыскры́нак, -нка, мн. -нкі, -нкаў, м.
Скрыначка ў куфры на бакавой сценцы для захоўвання дробных рэчаў.
Пакласці брошку ў п.
|| прым. прыскры́начны, -ая, -ае.
прысла́ць, прышлю́, прышле́ш, прышле́; прышлём, прышляце́, прышлю́ць; прышлі́; прысла́ны; зак.
1. каго-што. Даставіць праз каго-н. або поштай.
П. пасылку. П. падарунак.
2. каго (што). Накіраваць куды-н. з якой-н. мэтай.
П. пасыльнага.
|| незак. прысыла́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. прысы́лка, -і, ДМ -лцы, ж.
прысло́ўе¹, -я, мн. -і, -яў, н.
У граматыцы: нязменная часціна мовы, якая абазначае прымету дзеяння, стану або якасці, напр.: цёпла, гучна, там, заўсёды.
|| прым. прысло́ўны, -ая, -ае.
прысло́ўе², -я, мн. -і, -яў, н.
Прыгаворка, выраз і пад., якія ўстаўляюцца ў мову для большай эфектнасці ці па прывычцы, або тое, што гаворыцца для суправаджэння якіх-н. дзеянняў.
Традыцыйныя прыслоўі заклінання.
прыслу́га, -і, ДМ -лу́зе, ж.
1. Служанка, хатняя работніца.
2. зб. Слугі.
3. зб. Разлік гарматы, кулямёта, мінамёта.
Кулямётная п.
прыслуго́ўваць, -аю, -аеш, -ае; незак., каму (разм.).
Тое, што і прыслужваць.
|| наз. прыслуго́ўванне, -я, н.
прыслу́жваць, -аю, -аеш, -ае; незак., каму (уст.).
Выконваць абавязкі прыслугі (у 2 знач.).
П. за сталом.
|| наз. прыслу́жванне, -я, н.
прыслу́жнік, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Слуга (у 1 знач.; уст.).
П. пры гасцініцы.
2. Той, хто імкнецца выслужыцца перад кімн., памагаты (пагард.).
|| ж. прыслу́жніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
прыслужы́цца, -ужу́ся, -у́жышся, -у́жыцца; зак. (разм.).
Тое, што і падслужыцца.
|| незак. прыслу́жвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз. прыслу́жванне, -я, н.
прыслу́хацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак., да каго-чаго.
1. Напружыць слых, увагу, каб пачуць што-н.
П. да гаворкі.
2. перан. Прыняць да ўвагі, да ведама што-н.
П. да парад старэйшых.
П. да голасу мас.
3. Прывыкшы да якіх-н. гукаў, перастаць заўважаць іх (разм.).
П. да тарахцення колаў.
|| незак. прыслухо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.