смалаку́рня, -і, мн. -і, -рань і -рняў, ж.
Смалакурнае прадпрыемства.
смалі́сты, -ая, -ае.
1. Які змяшчае ў сабе многа смалы.
Смалістая сасна.
2. Які пахне смалой, насычаны смаляным водарам.
С. пах у лесе.
Смалістае паветра.
3. Які складаецца з хваёвых дрэў (пра лес).
С. бор.
4. Бліскучы і чорны (пра валасы).
|| наз. смалі́стасць, -і, ж. (да 1 і 2 знач.).
смалі́ць¹, смалю́, смо́ліш, смо́ліць; смо́лены; незак., што.
1. Насычаць смалой.
С. канат.
2. Мазаць паверхню чаго-н. смалой.
С. шпалы.
С. лыжы.
|| зак. вы́смаліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены, абсмалі́ць, -смалю́, -смо́ліш, -смо́ліць; -смо́лены і асмалі́ць, асмалю́, асмо́ліш, асмо́ліць; асмо́лены.
|| наз. смале́нне, -я, н. і смо́лка, -і, ДМ -лцы, ж.
смалі́ць², смалю́, сма́ліш, сма́ліць; сма́лены; незак.
1. каго-што. Апякаць агнём, чымсьці гарачым.
С. пальцы запалкай.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Абдаваць гарачынёй, прыпякаць (пра сонца).
Нясцерпна смаліць сонца.
3. каго-што. Абпальваючы агнём, знішчаць рэштку пуху, шэрсці і пад.
С. свінню.
С. качку.
4. што і без дап. Курыць (разм.).
Цэлы дзень дзед смаліць люльку за люлькай.
|| зак. абсмалі́ць, -смалю́, -сма́ліш, -сма́ліць; -сма́лены (да 1 і 3 знач.) і асмалі́ць, асмалю́, асма́ліш, асма́ліць; асма́лены (да 1 і 3 знач.).
|| наз. смале́нне, -я, н. (да 3 знач.).
смалі́ць³, смалю́, сма́ліш, сма́ліць; незак. (разм.).
Біць, сцябаць (дубцом, пугай).
С. пугаўём каня па клубах.
|| аднакр. сма́льнуць, -ну, -неш, -не; -ні.
смалі́ць⁴, смалю́, сма́ліш, сма́ліць; незак. (разм.).
Страляць.
Цэлы дзень смаляць з вінтовак і аўтаматаў.
смалі́ць⁵, смалю́, сма́ліш, сма́ліць; незак. (разм.).
Хутка ехаць, спрытна рабіць што-н. і пад.
Азірнуўся, а дзед за мной смаліць верхам на кані.
Тодар смаліць пракос за пракосам, люба зірнуць.
сма́льта, -ы, ДМ -льце, ж. (спец.).
Каляровае непразрыстае шкло ў выглядзе кубікаў або пласцінак, якое выкарыстоўваецца пры мазаічных работах.
Карціна са смальты.
|| прым. сма́льтавы, -ая, -ае.
смаля́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
1. Смалісты кавалак дрэва.
Падпаліць дровы смаляком.
2. мн. Насычаная смалой драўніна хваёвых парод, якая выкарыстоўваецца як сыравіна для вырабу каніфолі, шкіпінару і пад.