смалі́ць², смалю́, сма́ліш, сма́ліць; сма́лены; незак.
1. каго-што. Апякаць агнём, чымсьці гарачым.
С. пальцы запалкай.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Абдаваць гарачынёй, прыпякаць (пра сонца).
Нясцерпна смаліць сонца.
3. каго-што. Абпальваючы агнём, знішчаць рэштку пуху, шэрсці і пад.
С. свінню.
С. качку.
4. што і без дап. Курыць (разм.).
Цэлы дзень дзед смаліць люльку за люлькай.
|| зак. абсмалі́ць, -смалю́, -сма́ліш, -сма́ліць; -сма́лены (да 1 і 3 знач.) і асмалі́ць, асмалю́, асма́ліш, асма́ліць; асма́лены (да 1 і 3 знач.).
|| наз. смале́нне, -я, н. (да 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)