Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дэфе́кт, -у, М -кце, мн. -ы, -аў, м.

Недахоп, загана.

Праект з вялікім дэфектам.

|| прым. дэфе́ктны, -ая, -ае.

Д. экзэмпляр кнігі.

|| наз. дэфе́ктнасць, -і, ж.

дэфектало́гія, -і, ж.

Навука, якая вывучае заканамернасці і асаблівасці развіцця дзяцей з фізічнымі і псіхічнымі недахопамі і пытанні іх навучання і выхавання.

|| прым. дэфекталагі́чны, -ая, -ае.

дэфекто́лаг, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па дэфекталогіі.

дэфекты́ўны, -ая, -ае.

Які мае фізічныя або псіхічныя недахопы; ненармальны.

Дэфектыўнае дзіця.

|| наз. дэфекты́ўнасць, -і, ж.

дэфензі́ва, -ы, ж.

Палітычная паліцыя ў Польшчы ў 1918—1939 гг., а таксама назва органаў контрразведкі.

дэфіле́¹, нескл., н. (спец.).

Цясніна або вузкі, цесны праход паміж узвышшамі, вадаёмамі.

Горнае д.

дэфіле́², нескл., н.

Дэманстрацыя мадэлей адзення на подыуме.

дэфілі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак.

1. Урачыста праходзіць на парадах, дэманстрацыях і пад.

2. Хадзіць туды-сюды, прагульвацца.

дэфіні́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж. (спец.).

Дакладнае лагічнае азначэнне таго ці іншага паняцця, якое ўключае найбольш істотныя яго прыкметы.

Слоўнікавая д.

дэфі́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

Кароткая злучальная рыска паміж двума словамі, а таксама знак пераносу ці знак скарачэння ў выглядзе такой рыскі.