Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пра́вы², -ая, -ае.

1. Справядлівы, праўдзівы.

Наша справа правая.

2. Не вінаваты, які не парушае законы.

Суд прызнаў яго правым.

3. часцей кар. ф. (праў, пра́ва). Які правільна, беспамылкова думае, гаворыць, дзейнічае.

Ён тут абсалютна праў.

правэ́ндзіцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -іцца; зак.

Зрабіцца вэнджаным.

Шынка правэндзілася.

|| незак. правэ́нджвацца, -аецца.

правэ́ндзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., што.

1. Зрабіць вэнджаным.

П. шынку.

2. Падвергнуць вэнджанню на працягу якога-н. часу.

|| незак. правэ́нджваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).

правядзе́нне гл. правесці.

правя́ліцца гл. вяліцца.

правя́ліць гл. вяліць.

правя́нуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; правя́ў, -вя́ла; зак.

Злёгку звянуць.

На сонцы трава правяла.

правяра́ць гл. праверыць.

правярну́ць, -ярну́, -е́рнеш, -е́рне; -ярні; -е́рнуты; зак., што (разм.).

Ажыццявіць, зрабіць спрытна і хутка.

П. справу.

П. пытанне.

пра́га, -і, ДМ пра́зе, ж.

1. Жаданне, патрэбнасць піць, смага.

П. піць.

2. перан., чаго і да чаго. Моцнае, палкае жаданне чаго-н. (высок.).

П. да ведаў.