Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ско́сак, -ска, мн. -скі, -скаў, м.

1. Коса зрэзаны клін тканіны, дрэва і пад.

2. Каса, якая за доўгі час працы зрэзалася, стала вузкай.

ско́ўванне гл. скаваць.

ско́ўваць гл. скаваць.

ско́ўзацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -аецца; зак. (разм.).

Стаць тонкім ад слізгання, трэння; сцерціся.

Канькі скоўзаліся.

|| незак. ско́ўзвацца, -аецца.

ско́ўзаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што (разм.).

1. Коўзаннем, трэннем сцерці верхні слой чаго-н.

С. падэшвы.

С. палазы ў санях.

2. Качаючыся, пакамячыць што-н.

С. пасцель.

|| незак. ско́ўзваць, -аю, -аеш, -ае.

ско́ўка гл. скаваць.

ско́цісты, -ая, -ае.

Спадзісты, адхонны.

С. бераг возера.

|| наз. ско́цістасць, -і, ж.

ско́чванне гл. скаціць.

ско́чвацца гл. скаціцца.

ско́чваць гл. скаціць.