ско́ўзаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што (разм.).

1. Коўзаннем, трэннем сцерці верхні слой чаго-н.

С. падэшвы.

С. палазы ў санях.

2. Качаючыся, пакамячыць што-н.

С. пасцель.

|| незак. ско́ўзваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)